СэцэсіяСэцэ́сія[1] (лац.: secessio — выхад; ад secedo — выходжу) — выхад са складу дзяржавы (як правіла федэратыўнай) якой-небудзь яе часткі (як правіла, суб’екта федэрацыі). Вынік сепаратызму; антонім анексіі. Тэрмін у гэтым значэнні з’явіўся ў часе амерыканскай Вайны за незалежнасць. Права на сэцэсію можа прызнавацца правам дзяржавы, з якой адбываецца выхад (напрыклад, Канстытуцыі СССР 1924, 1936 і 1977 гадоў), ці не прызнавацца (напрыклад, Канстытуцыя Югаславіі). У другім выпадку пры спробах сэцэсіі ўзнікае прававое пытанне аб прымянімасці прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы або права народа на самавызначэнне (міжнароднае права безумоўна аддае прыярытэт праву на самавызначэнне ў выпадку калоній). У Вялікабрытаніі і Канадзе для незалежнасці гістарычных частак, каланіяльных і залежных тэрыторый досыць правядзення рэферэндуму і падтрымкі сэцэсіі большасцю галасоў. Хоць праведзеныя рэферэндумы (1980, 1995, 2014) не далі станоўчага выніку, блізкая магчымасць здабыць незалежнасць ёсць у Квебека і Шатландыі, дзе колькасць прыхільнікаў аддзялення расце. Падобнымі ж правамі тэарэтычна могуць скарыстацца і астатнія часткі Вялікабрытаніі — Англія, Паўночная Ірландыя і Уэльс. Заканадаўства ЗША не прадугледжвае (але і не забараняе) сэцэсію штатаў. Аднак, для незалежнасці асацыяванага Пуэрта-Рыка і рада ціхаакіянскіх астравоў досыць адпаведнага выніку рэферэндуму. Расійская канстытуцыя права на сэцэсію не прадугледжвае[2][3][4]. У апошнія дзесяцігоддзі шмат народаў і сепаратысцкіх рухаў змагаліся за незалежнасць, але, акрамя ўзнікнення новых краін пры распадах СССР, Чэхаславакіі, Югаславіі, пры спыненні асацыяцыі са ЗША шэрага ціхаакіянскіх астравоў і пры дэкаланізацыі Намібіі і Усходняга Тымора, паспяховая сэцэсія адбылася толькі ў выпадку Бангладэш, Сінгапура, Эрытрэі і Паўднёвага Судана. У 1861 годзе сэцэсію са Злучаных Штатаў здзейснілі Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, што прывяло да грамадзянскай вайны. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia