Вадзім Уладзіміравіч Дзеружынскі
Вадзім Уладзіміравіч Дзеружы́нскі (нар. 1965, Растоў-на-Доне; Псеўданімы: Вадим Ростов, Артём Деникин) — беларускі журналіст і публіцыст. БіяграфіяЗ 1977 года жыве ў Мінску. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП). Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Балгарыі, пяць гадоў быў радцам Аналітычнага кіравання Выканаўчага Сакратарыяту СНД у Мінску. З 1998 года — галоўны рэдактар і сувыдавец «Аналитической газеты „Секретные исследования“». Аўтар кніг на тэмы непазнанага і альтэрнатыўнай гісторыі — «Энциклопедия аномальных явлений» (2008), «Теория заговора» (2009), «Тайны беларуской истории» (2009) і іншых. Суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 студзеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» яго кнігу «Забытая Беларусь». ТворчасцьТэматыка гісторыка-літаратурнай творчасці: «гістарычна-рамантычныя міфы» пра беларусаў і Беларусь, гістарычна-ментальныя канцэпцыі як падмурак нацыі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia