Валерый Міхайлавіч Дзідзюля Валерый Міхайлавіч Дзідзюля |
---|
|
Асноўная інфармацыя |
Дата нараджэння |
24 студзеня 1970(1970-01-24) (55 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна |
СССР, Беларусь, Расія |
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
гітарыст, кампазітар, прадзюсар |
Гады актыўнасці |
з 2000 |
Інструменты |
гітара, грэчаская бузука |
Жанры |
фламенка, народны, танцавальны, фолк, ф’южн, нью-эйдж |
Калектывы |
Алые Зори, Белыя Росы, ДиДюЛя |
Супрацоўніцтва |
Іосіф Прыгожын, Аўраам Русо, Дзмітрый Малікаў, Крысціна Арбакайтэ, Ала Духава і балет «Тодэс», Андрэй Канчалоўскі, Ірына Слуцкая, Ірына Чашчына, Аляксей Балабанаў, Аляксей Калмагораў, Джо Лін Цёрнер |
Лэйблы |
Nox Music, Artur Music, Квадро-диск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | didula.com |
Вале́рый Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 24 студзеня 1970, Гродна, БССР, СССР) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».[1]
Біяграфія
Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.
Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі.[2] У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.
Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.
Валерый Дзідзюля з’яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.
Группа ДиДюЛя
У 2002 годзе ДиДюЛя сабраў групу музыкаў і пачаў гастролі па Расіі [3] і ЗША.[4]
У склад групы ДиДюЛя ўваходзяць: перкусіяністы (Міхаіл Друмберг і Андрэй Атабекаў), клавішныя (Хайбула Магамедаў), бас (Філіп Барадзін) і духавыя інструменты (Valery Skladanny and Ramil Mulikov).[2]
Асоба, якая ў базе дадзеных цэнтра «Міратворац» фігуруе як асоба, якая незаконна наведвала акупаваны Расіяй Крым, свядома парушаючы дзяржаўную мяжу Украіны.[5]
У 2022 годзе ён даў інтэрв'ю расійскаму прапагандысцкаму выданню «Абзац», дзе зрабіў наступныя заявы:[6]
|
Вялікая руская, праваслаўная, славянская культура, музыка, пісьменнасць, слова, мова, традыцыі маюць вялікае значэнне ў сусветнай цывілізацыі, у сусветным працэсе. Цяпер выклікі, зараз няпросты час, і ад нас, музыкаў, ад людзей творчых, ад людзей інтэлектуальнай працы, ад навукоўцаў, вынаходнікаў, матэматыкаў шмат залежыць. Гістарычна гэты момант патрабуе вялікага розуму, удумлівасці, сабранасці, вядома ж, веры. І мне здаецца, што цывілізацыя, прайшоўшы гэты этап, зможа выбрацца з яго з новым досведам і, магчыма, з новымі дасягненнямі.
|
|
|
У нас прастора дабра, стойкасці духу, вялікай боскай сілы і энергіі. Менавіта ў гэтым асноўная мэта і задача Расіі. Быць у сучаснай цывілізацыі выратавальным астраўком традыцыйных каштоўнасцяў, правільнага культурнага стаўлення да людзей і да ўсяго свету. І Расея з гэтай складанай ношай павінна зладзіцца.
|
|
|
Канешне ж, гэта ёсць. Ёсць палітыка ў Еўрабачанні. Яна вельмі моцна там перашкаджае музыцы. Але памяняць нешта хуткім часам не атрымаецца, хутчэй за ўсё. Беларусь і Расея сёлета ўвогуле былі адхіленыя ад удзелу. Трэба спакойна паставіцца да гэтага і развіваць, насамрэч, свае конкурсы. Адным з такіх з'яўляецца "Славянскі базар". У гэтым годзе гурт «ДыДзюЛя» будзе ўдзельнічаць у адкрыцці гэтага фестывалю, затым будзем граць вялікі канцэрт там. Увогуле, будзем упрыгожваць гэты фестываль.
|
|
У 2022 годзе Валерый заявіў наступнае беларускаму прапагандысцкаму СМІ БЕЛТА:[7]
|
Мы назіраем праблемы заходняга свету, мы бачым разброд і хістанне ў галовах, парушэнне і адмену традыцыйных каштоўнасцяў, сямейных і чалавечых, вар'яцтва прагнасці, страчанасць у арыенцірах. І зараз праваслаўны, славянскі свет сутыкнуўся з гэтым. І задача адна - пераадолець і дапамагчы свету выкараскацца з гэтых праблем. За намі глядзіць астатняя частка свету: як Расія ў гэтым супрацьстаянні будзе трымацца, як вялікі славянскі народ, праваслаўнае брацтва ва ўсім свеце злучыцца ў адзінай малітве, пераадолее гэтыя выклікі. Мне падаецца, што пераадолее. Энергія стварэння і дабра з намі.
|
|
Прыватнае жыццё
У 2020 годзе Валерый развёўся з Яўгеніяй Дзідзюляй, якая заявіла, што прычынай разводу стаў хатні гвалт з боку мужа[8].
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
- 2000 — Фламенко (Audio CD)
- 2002 — Дорога в Багдад (Audio CD)
- 2004 — Легенда (Audio CD)
- 2006 — Пещерный город Инкерман (Audio CD)
- 2006 — Цветные сны (Audio CD)
- 2007 — Музыка неснятого кино (Audio CD)
- 2010 — Аромат (Audio CD)
- 2012 — Орнаментальный (Audio CD)
- 2013 — Однажды сегодня (Audio CD+DVD)
- 2017 — Аквамарин (Audio CD)
- 2019 — Седьмое чувство (Audio CD)
Канцэртныя альбомы і відэазапісы
- 2006 — Live in Moscow (Audio CD, DVD)
- 2009 — Live in Saint Petersburg (DVD+2CD)
- 2009 — Дорогой шести струн (фільм пра гурт, DVD)
- 2013 — Live in Kremlin (2DVD+3CD)
Зноскі
Спасылкі
|