ГАЗ-АА
ГАЗ-АА (вядомы таксама як «палу́тарка») — савецкі грузавы аўтамабіль, грузападымальнасцю 1,5 т. Выпускаўся з 1932 па 1950 год. Усяго выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый. Прадстаўляў сабой ліцэнзійную копію амерыканскага грузавіка Ford Model АА узору 1929, але пасля неаднаразова быў мадэрнізаваны. У перыяд свайго выпуску аўтамабілі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ з’яўляліся самымі распаўсюджанымі ў СССР. Да 1951 года кожны другі выраблены ў СССР аўтамабіль быў стандартным бартавым грузавіком ГАЗ-АА[1]. Супрацоўніцтва з Ford Motors Company![]() Неабходнасць у масавым грузавым аўтамабілі ўзнікла ў Савецкім Саюзе ў канцы 1920-х гадоў. Першыя амерыканскія грузавыя аўтамабілі Форд-АА узору 1927 пачалі паступаць у СССР у першай палове 1928 года[2]. У 1928—1929 гадах ўзоры аўтамабіляў «Форд АА» прайшлі ўсебаковыя выпрабаванні з мэтай выбару аптымальнай канструкцыі для вытворчасці. З канца 1928 года пачаліся перамовы прадстаўнікоў СССР з Ford Motor Company і GMC. Перамовы былі і з іншымі кампаніямі аб продажы ліцэнзіі на выпуск падобных аўтамабіляў, але яны неслі хутчэй функцыю псіхалагічнага ўздзеяння на Форд дзеля атрымання больш выгадных умоў пагаднення[1]. У выніку ў Дырбарне (ЗША) 31 мая 1929 года быў падпісаны дагавор тэрмінам на 9 гадоў. З боку СССР дагавор быў падпісаны намеснікам старшыні ВСНГ СССР В.Межлаўкам і старшынёй «Амторга» С. Г. Бронам, а з амерыканскага боку — Генры Фордам. Паводле дамовы савецкі бок атрымаў ад Ford Motor Company тэхнічную дапамогу пры пабудове і пуску новага завода, права на навучанне ў ЗША савецкіх спецыялістаў і практыкантаў у колькасці 50 чалавек штогод. Таксама па дамове, у СССР за два гады павінны былі пабудаваць завод з поўным цыклам вытворчасці аўтамабіляў мадэляў «А» і «АА», а таксама некаторых мадыфікацый на іх базе. Савецкі бок таксама абавязаўся паведамляць Форду аб усіх паляпшэннях у мадэлі, якія ўводзяцца савецкімі інжынерамі. У якасці аплаты савецкі бок браўся набыць на працягу чатырох гадоў 72 000 камплектаў дэталяў, з якіх да моманту пуску новага завода будзе праводзіцца зборка. Агульная сума паставак — 72 млн савецкіх рублёў [3](30 млн долараў) [2]. У 1935 годзе супрацоўніцтва ГАЗа і Ford Motor Company было спынена[1]. ГісторыяFord Model AAПершая сотня аўтамабіляў была сабрана ў СССР у Харкаве ў снежні 1929 года. Затым, у пачатку 1930 года, для зборкі з амерыканскіх машынакамплектаў быў часова запушчаны «1-ы аўтазборачны завод» у Ніжнім Ноўгарадзе. У канцы таго ж года да яго далучыўся пабудаваны ў Маскве «2-і аўтазборачны завод ім. КІМ». Усяго ў зборцы аўтамабіляў мадэлі «АА» было задзейнічана ў агульнай складанасці шэсць заводаў[1]. У 1929—1931 гадах сіламі Харкаўскага, Ніжагародскага і Маскоўскага аўтазборачных заводаў з камплектаў, якія паступілі са Злучаных Штатаў, было сабрана 18 460 штук Ford Model AA. НАЗ-АА / ГАЗ-АА / ГАЗ-ММ![]() 29 студзеня 1932 года з канвеера Ніжагародскага аўтамабільнага завода сышоў першы грузавы аўтамабіль НАЗ-АА[4]. Першыя 3,5 тысячы машын НАЗ-АА з-за недахопу штампавальнага абсталявання былі выпушчаныя з кабінай на драўляным каркасе, абшытым фанерай. З кастрычніка 1932 машына атрымала паўнавартасную металічную кабіну і практычна ў нязменным выглядзе выпускалася дзесяць гадоў. У канцы 1932 года Ніжні Ноўгарад быў перайменаваны ў Горкі, і з пачатку наступнага года на заводзе марку аўтамабіляў змянілі на «ГАЗ». Тады ж з’явілася і эмблема: металічны авал з буйным надпісам «ГАЗ», пад ёй дробнымі друкаванымі — «ім. Молатава», з сярпом і молатам па баках. У 1938 годзе ГАЗ-АА быў мадэрнізаваны — усталявалі больш магутны рухавік, уніфікаваны з легкавой мадэллю ГАЗ-М-1. Абноўлены аўтамабіль атрымаў пазначэнне ГАЗ-ММ. Па сутнасці, ГАЗ-ММ прадстаўляў мадыфікацыю з новым рухавіком і каробкай перадач. У 1940 годзе абодва варыянты «палутаркі» выпускаліся паралельна, а цалкам на мадэль ММ завод перайшоў толькі ў 1942 годзе, калі была згорнутая вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Знешніх адрозненняў паміж ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ не было. У 1939 годзе зборку «палутарак» перадалі з КІМа на былы Растоўскі аўтарамонтны завод. ГАЗ-ММ-В![]() Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны з-за недахопу тонкай халоднакатанай сталі і шэрагу камплектуючых, якія пастаўляліся іншымі прадпрыемствамі, канструкцыя ГАЗ-ММ была перагледжана зыходзячы з сыравінных і тэхналагічных магчымасцяў ваеннага часу. Спецыяльныя індэксы спрошчаным аўтамабілям не прысваіваліся[3], аднак часта ўжываецца ўмоўнае пазначэнне ГАЗ-ММ-В[6]. Машына падвергнулася максімальнаму спрашчэнню. Аўтамабіль пазбавіўся металічнай кабіны, дзвярэй, буфера, перадачы задняга ходу, пярэдніх тармазоў і адной фары. Метал, дзе змаглі, замянілі дрэвам. Ветравое акно падзялілі напалову для замены ў выпадку рамонту на любы тып шкла. Платформа абсталёўвалася толькі заднім адкідвальным бортам[5][7]. З 1943 года паступова пачалі вяртаць аўтамабілю яго камплектнасць. Вярнуліся дзверы — спачатку дашчаныя, а пазней і стандартныя металічныя. Вярнуліся пярэднія тармазы, бампер, фара. Да канца вайны машына практычна здабыла сваё першапачатковае аблічча, аднак да канца выпуску так і засталіся гнутыя пярэднія крылы і дах, абабіты дэрмацінам. За гады вайны Горкаўскі аўтазавод вырабіў 102 300 грузавікоў[8]. Пасля вайныУ 1947 годзе, каб часткова разгрузіць Горкаўскі аўтазавод, частку машынакамплектаў пачалі адпраўляць для зборкі ва Ульянаўск, дзе пасля наладзілі і поўны цыкл вытворчасці. На ГАЗе апошняя «палутарка» сышла з канвеера 10 кастрычніка 1949 года[9]. З 1932 года на Горкаўскім аўтазаводзе было выпушчана 829.808 аўтамабіляў ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ. Пасля выпуск да 1951 года працягваўся ва Ульянаўску. Усяго было выпушчана 985 000 асобнікаў ГАЗ-АА, ГАЗ-ММ і іх мадыфікацый. МадыфікацыіГАЗ-410ГАЗ-410 (на пачатку выпуску меў назву ГАЗ-С1) — самазвал на шасі ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ, грузападымальнасць 1,2 т. Аўтамабіль меў усталяваны на скарочанай раме металічны кузаў, які адкідваўся назад пад уздзеяннем сілы цяжару. З 1936 па 1950 год быў выраблены 13 751 аўтамабіль. У цяперашні час вядомы толькі адзін ацалелы асобнік ГАЗ-410[10]. ГАЗ-АААГАЗ-ААА — трохвосевы (6х4) грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці, грузападымальнасць 2,0 т. Выпускаўся з 1934 па 1943 год. Выпушчана 37 373 аўтамабілі ГАЗ-ААА[11]. Хоць фармальна ГАЗ-ААА быў уніфікаваны з ГАЗ-АА, але фактычна з’яўляўся новай машынай — дэталі ГАЗ-ААА на 80 % адрозніваліся ад дэталяў ГАЗ-АА, што было выклікана неабходнасцю адмовы ад стандартных агрэгатаў з мэтай узмацнення тых ці іншых частак[12]. Арыгінальнымі былі: рама, масты і падвеска вазку, карданныя валы, радыятар, грузавая платформа і інш. На базе ГАЗ-ААА серыйна таксама выпускаліся штабны аўтобус ГАЗ-05-193 (1936—1945)[13][14], а таксама серыйныя бранеаўтамабілі БА-6 (1936—1938, 394 адз.), БА-10А (1938—1939) і БА-10М (1939—1941, агулам 3 331 адз.). Аўтобусы![]()
Газагенератарныя аўтамабілі![]()
ГАЗ-44ГАЗ-44 — газабалонавая версія на звадкаваным нафтавым газе. Балоны з газам размяшчаліся пад грузавой платформай. Першы савецкі серыйны аўтамабіль, што працуе на газавым паліве[19]. Выпушчаны малой прамысловай партыяй у 1939 годзе. Падвышанай праходнасці
Рухач аўтамабіля прадстаўляў сабой дзве пары двускатных колаў з цэпавым прывадам ад стандартнага задняга моста і здымнай прагумаванай стужкай з фрыкцыйным зачапленнем аб шыны. У 1939—1940 гады было выраблена 2 015 усюдыходаў[20].
КанструкцыяУ адрозненне ад амерыканскага Ford AA, на савецкім ГАЗ-АА быў узмоцнены картар счаплення, рулявы механізм, усталяваны паветраны фільтр. Была спраектавана новая грузавая платформа. Асновай ГАЗ-АА служыла ланжэронавая рама, на якой усталёўваліся даволі лёгкія кузаў і кабіна. Пярэдняя частка кабіны (крылы, капот і рашотка радыятара) была ўніфікаваная з аўтамабілем ГАЗ-А[8]. Пад капотам размяшчаўся радны 4-цыліндравы рухавік з рабочым аб’ёмам 3,3 літра, які развіваў магутнасць 42 к.с. Падача паліва з бензабаку ажыццяўлялася самацёкам. Каробка перадач была чатырохступеністай без сінхранізатараў. Пярэдняя і задняя восі былі падвешаныя да рамы праз рысоры: спераду стаяла адна папярочная, ззаду — дзве падоўжныя: перавернутая рысора замацаваная цэнтрам на раме, пярэднім канцом праз завушніцу — да рамы, а заднім канцом — да моста. Тармазы — механічныя з тросавым прывадам на ўсе колы. Мадэрнізаваны аўтамабіль ГАЗ-ММ атрымаў 50-моцны рухавік — такі ж самы, што ставіўся на легкавы ГАЗ-М-1 . Акрамя рухавіка, падвергнуліся змяненню і некаторыя іншыя вузлы: рулявы механізм, мацаванне задніх рысор. З’явіліся новыя буксірны прыбор і мацаванне запаснога кола, слабы карданны шарнір быў заменены на больш надзейны тыпу «Спайсер».
Тэхнічныя характарыстыкі
Падчас Вялікай Айчыннай вайны![]() Напярэдадні вайны ГАЗ-АА складаў 67 % усяго аўтапарка савецкай арміі. На 23 чэрвеня 1941 года ў Чырвонай арміі налічвалася 151 000 «палутарак»[1]. Да таго ж, з пачаткам вайны на фронт была дадаткова мабілізавана чвэрць ад агульнага ліку аўтамабіляў. Маштабная мабілізацыя грузавога транспарту дала магчымасць у самыя кароткія тэрміны перакінуць з аддаленых куткоў краіны вялікія падмацаванні ваенных частак. У кузаве ГАЗ-АА можна было перавозіць 16 чалавек. Для перавозкі байцоў звычайныя грузавыя платформы абсталёўваліся здымнымі папярочнымі лаўкамі. Пры транспарціроўцы грузаў яны ўкладваліся на дно кузава. На ГАЗ-АА ставілі чатыры такія лаўкі. У непагадзь кузаў накрываўся тэнтам. Калі на аўтамабілі перавозілі станкавы кулямёт, то колькасць пасадачных месцаў памяншалася на два, а пры перавозцы яго ў баявым палажэнні — на чатыры. Пры неабходнасці грузавік мог перавозіць і зброю: у кузаве ГАЗ-АА размяшчалася палкавая гармата з перадком і разлікам. ГАЗ-AA і ГАЗ-ММ таксама шырока ўжываліся і ў якасці шасі для спецнадбудоў. У кузавах гэтых машын усталёўвалі буйнакаліберныя кулямёты ДШК, счацвяроныя зенітныя ўсталёўкі «4М», першыя сістэмы запуску турбарэактыўных снарадаў МТВ, а шасі выкарыстоўваліся для палявых рамонтных майстэрняў тыпу А (ПМ-3), палівазапраўшчыкаў БЗ-42, бензаперапампоўваючых станцый БПС, сістэм радыёвыяўлення РУС-1, электрастанцый, аэрадромных стартэраў, аэрастатных лябёдак і інш. Для перавозкі параненых выкарыстоўваліся санітарныя аўтобусы ГАЗ-55. ![]() Выключна важную ролю ГАЗ-АА сыграў падчас блакады Ленінграда — «палутарка» была асноўным транспартам Дарогі жыцця — лядовай трасы, якая злучала Ленінград з Вялікай зямлёй. Дзякуючы сваёй лёгкай вазе, грузавікі курсіравалі па лёдзе Ладажскага возера да самага пачатку таяння, дастаўляючы грузы ў блакаваны горад, у той час як больш цяжкія машыны правальваліся пад лёд і танулі[5]. Забяспечваючы сувязь абложанага горада з навакольным светам, грузавікі штодня перавозілі ў абодва бакі каля 6 тыс. тон грузаў[22]. На аўтамабілі лягла асноўная нагрузка па дастаўцы ў акружаны Ленінград прадуктаў харчавання і боепрыпасаў і вывазу з яго знясіленых людзей. Толькі ў 1941 годзе было эвакуявана больш за 0,5 млн чалавек, дастаўлена прадуктаў харчавання і фуражу — больш за 271 тыс. тон, боепрыпасаў і ўзбраення — 32 тыс. тон, гаручазмазачных рэчываў — 35 тыс. тон, вугалю — 23 тыс. тон. Усяго — 361 тыс. тон розных грузаў[23]. ЭксплуатацыяУ 1932—1950 гадах ў народную гаспадарку краіны і войска паступіла 908 000 стандартных грузавікоў ГАЗ-АА. З іх 40 тысяч былі ў выглядзе шасі для розных спецыяльных установак, ільвіная доля якіх прыйшлася на хлебныя фургоны, пажарныя лінейкі, перасоўныя майстэрні. Яшчэ 37 тысяч машын было сабрана ў выглядзе газагенератарных і газабалонавых версій. Пасля зняцця з вытворчасці аўтамабіль яшчэ 5 гадоў знаходзіўся на ўзбраенні Савецкай Арміі[9]. Асобныя экзэмпляры ГАЗ-АА і ГАЗ-ММ эксплуатаваліся аж да 70-х гадоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia