Тыгр (бронеаўтамабіль)
ГАЗ-233034 СПМ-1 «Тыгр» — расійскі бронеаўтамабіль з колавай формулай 4х4. Распрацаваны ЗАТ «Промышленные компьютерные технологии» Горкаўскага аўтамабільнага завода, Арзамаскім машынабудаўнічым заводам і Ніжагародскім авіябудаўнічым заводам «Сокол». Выпрабаванні пачаліся ў 2002 годзе. У тым жа годзе распрацоўка ўпершыню прадэманстравана публіцы. Неўзабаве машыны паступілі ў маскоўскі САХР. «Тыгр» мае класічную капотную кампаноўку. Кузаў суцэльнаметалічны. На даху магчыма ўсталёўваць комплекс цяжкага стралковага ўзбраення. У пачатковых серыях усталёўваўся бразільскі дызельны 6-цыліндравы рухавік Cummins 20 аб’ёмам 5,9 л і магутнасцю 205 к.с. Потым стаў выкарыстоўвацца сілавы агрэгат ЯМЭ-534, таксама дызельны 4-цыліндравы, аб’ёмам 4,43 л і магутнасцю 190 к.с. Каробка перадач пяціступеністая механічная. Падвеска машыны незалежная тарсіённая. Маса аўтамабіля — 7400 кг, грузападымальнасць — 1400 кг, колавая база — 3300 мм. Экіпаж — камандзір і кіроўца. Акрамя таго, машына ўмяшчае сем чалавек дэсантнікаў. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia