Джэймс Хонг
Джэймс Хонг (англ.: James Hong; нар. 22 лютага 1929, Мінеапаліс, Мінесота) — амерыканскі акцёр. Кар’ера Хонга доўжыцца каля 70 гадоў і ўключае больш за 400 роляў у кіно, на тэлебачанні і ў відэагульнях. Ён вядомы як адзін з самых плённых характарных акцёраў усіх часоў[1]. У 2022 годзе ён атрымаў зорку на Галівудскай алеі славы за ўклад у амерыканскую кіна- і тэлеіндустрыю[2]. БіяграфіяХонг нарадзіўся ў Мінеапалісе, штат Мінесота. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ганконгу, потым зноў вярнуўся ў ЗША, калі яму было дзесяць гадоў. Хонг стаў вывучаць грамадзянскае будаўніцтва ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі, але пазней яго зацікавіла акцёрскае рамяство. Скончыўшы ўніверсітэт, ён на працягу 7,5 гадоў быў інжынерам дарожнага будаўніцтва ў Лос-Анджэлесе, здымаючыся падчас адпачынкаў. Хонг вырашыў кінуць інжынерную справу, каб поўнасцю прысвяціць сябе акцёрскай кар’еры. Фільмаграфія
Узнагароды і намінацыі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia