Паўднёва-Каліфарнійскі ўніверсітэт
Паўднёва-Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern California, скар. USC) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Заснаваны ў 1880 годзе і з'яўляецца самым старым прыватным універсітэтам Каліфорніі. У 2010 годзе ўніверсітэт Паўднёвай Каліфорніі заняў 23-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[4], 73-ю ў агульнасусветным рэйтынгу Times Higher Education World University Rankings[5], а таксама 46-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[6]. У 2010 годзе ва ўніверсітэце навучалася 36 896 студэнтаў: 17 380 бакалаўраў і 19 516 магістраў і дактароў[2]. Студэнты прадстаўляюць усё 50 штатаў ЗША, а таксама больш за 110 краін свету[7]. Універсітэт актыўна праводзіць навукова-даследчую працу, на якую ў 2008—2009 гадах было вылучана $ 510 млн[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia