Дом па Першамайскай вуліцы, 31 (Магілёў)

Дом па Першамайскай вуліцы, 31
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Ігар Іванавіч Фралоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Першамайскай вуліцы, 31 (таксама вядомы як «кітайская сцяна») — жылы дом у гістарычным цэнтры Магілёва. Пабудаваны ў 1981 г. з цэглы паводле праекта архітэктараў І. Фралова і Г. Борахава[1], распрацаваным у 19731978 гадах[2].

У тарцавой частцы, якая выходзіла на вул. Будзённага, размяшчаўся Дом архітэктара, які злучаўся галерэяй з Магілёўграмадзянпраектам. Цяпер памяшканні займае БРСМ.

Архітэктура

Размешчаны на значнай адлегласці ад лініі забудовы вуліцы (каля 120 м), што ўтварае пешаходную зону, добраўпарадкаваную газонамі і дэкаратыўнымі басейнамі. Складаецца з некалькіх аб’ёмаў. Першы (9-павярховы) галоўным падоўжаным фасадам (да 200 м) выходзіць на вул. Першамайскую, другі (12-павярховы) злучаны з тарцом першага, выходзіць на вул. Будзённага. Да галоўнага фасада 9-павярховага аб’ёму далучаны два 2-павярховыя аб’ёмы — магазін і рэстаран «Габрава». У выніку ствараецца прасторава-развітая кампазіцыя, якая арганічна ўпісваецца ў навакольную забудову. У інтэр’еры рэстарана — дэкаратыўныя пано (разьба па дрэве)[1].

2-павярховы аб’ём магазіна

Першыя 2 паверхі 9-павярховага аб’ёму суцэльнага зашклення з чляненнем у выглядзе пілонаў. Тут размешчаны розныя ўстановы і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання. Астатнія 7 паверхаў жылыя, вырашаны адзіным архітэктурным прыёмам: рознай даўжыні балконы з вертыкальнымі бакавымі перагародкамі. Спалучэнне раўнамернага рытму аконных праёмаў і балконаў надае галоўнаму фасаду аб’ёмнасць і цэласнасць. Сцены абліцаваны каляровай пліткай, што стварае насычаную гаму фасада. У апрацоўцы цокаля выкарыстаны граніт. У доме 228 кватэр. Кватэры арыентаваны на абодва бакі дома, балконы з боку галоўнага і дваровага фасадаў. Ліфты вынесены за габарыты дома, убудаваны ў спецыяльныя шахты[1].

Рэстаран «Габрава»

Рэстаран «Габрава», названы ў гонар балгарскага горада-пабраціма Магілёва, адкрыты ў 1980 годзе. Гандлёвая плошча складае 529 м². Адначасова можа абслужыць 220 чал. У савецкія часы ўвечары іграў вакальна-інструментальны ансамбль. Інтэр’еры ўпрыгожаны разнымі драўлянымі пано (мастак Г. Данілавіч)[3].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. «Габрово» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya