Ігар Іванавіч Фралоў
Ігар Іванавіч Фралоў (нар. 23 чэрвеня 1933, г. Быхаў, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1999), акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (2001). БіяграфіяНарадзіўся ён у г. Быхаве Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1953 годзе Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1] (выкладчыкі Л. М. Хідэкель, Б. В. Мураўёў, А. К. Андрэеў[2]). 3 1959 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»: архітэктар, старшы архітэктар (1959), галоўны архітэктар праектаў (1959-73, 1987-88), у 1973—1987 і 1990—1999[1] гадах — галоўны архітэктар інстытута, галоўны спецыяліст па архітэктуры (1998-99)[2]. Адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце і будаўнічым тэхнікуме[3] (з 1960[2]). У 1999—2004 гадах галоўны спецыяліст па архітэктуры ў праектным спецыялізаваным бюро пры Упраўленні архітэктуры Магілёўскага гарвыканкама. З 2004 года пазаштатны эксперт пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў па Магілёўскай вобласці[2]. З’яўляецца стваральнікам Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР, старшынёй якой быў на працягу шэрагу гадоў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 г., акадэмік, правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры[1]. Тройчы абіраўся дэпутатам і членам выканкама Магілёўскага гарсавета, членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў СССР[1]. Творчасць![]() ![]() Асноўныя работы ў Магілёве: мікрараён Магілёў 2 (1960—1961), жылы раён па Мінскай шашы (1961), мікрараёны Мір-1, 2 (1962), Юбілейны (1967—1968), Задняпроўе-3 і 4 (1969—1970), забудова паўночна-заходняга боку праспекта Пушкіна (1965—1966), праспект Міру (заходняя частка, 1965—1974), мікрараён «Спадарожнік» (1974), будынкі КДБ (1963), рэканструкцыя вуліцы Першамайскай ад Дома Саветаў да аблдрамтэатра (1972—1973; рэалізавана часткова, прадугледжвала поўны знос гістарычнай забудовы), гараж абкама КПБ (1966), прыбудова да інстытута «Магілёўграмадзянпраект» (1972), 228-кватэрны жылы дом з комплексам абслугоўвання па вул. Першамайскай (1974—1981), універсам «Цэнтральны» (1979), рэстаран «Габрава» (1980) і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (1973—1978; сааўтары Ворахаў , Ю. Абрамовіч[2]) і інш[3], будынак педінстытута па вул. Касманаўтаў (1974; у сааўт. з А. Ц. Кучарэнкам); сквераў Вілербана і прывакзальнага (1980 г.), рэканструкцыя добраўпарадкавання вул. Міронава пад пешаходную частку з бульварам[4] (2002—2003; сааўтар Лябедзіч[2]). УзнагародыУзнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1979, 1981[2]), медалямі «За працоўную доблесць» (1966); «За працоўную доблесць. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970); «Ветэран працы» (1985)[2], медалём Беларускага саюза архітэктараў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia