Дэісус (абраз з Альгомеля, сярэдзіна XVIII стагоддзя)
Дэісус — абраз сярдзіны XVIII ст., які паходзіць з в. Альгомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. АпісаннеНа абразе прадстаўлена кампазіцыя «трыморф». Абраз выкананы ў стылі так званай «столінскай» школы і вылучаецца графічнасцю пісьма і высокай дэкаратыўнасцю. Увагу прыцягваюць светлы сакас Хрыста, густа арнаментаваны дробнымі чатырохпялёсткавымі кветкамі, і светла-карычневы амафор з трыма крыжамі. Вакол яго непакрытай галавы німб з літарамі Ὀ, ὤ, Ν , што пазначаюць «нябеснае» імя Хрыста. Рукі Маці Божай і Яна Хрысціцеля малітоўна скрыжаваны на грудзях. Фон абраза дэкараваны разным раслінным арнаментам. Рама абраза — з двума пілястрамі і накладным арачным завершшам, упрыгожаным раслінна-кветкавым роспісам. Гл. таксама
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia