Капліца-надмагілле Жукоўскіх (Магілёў)
Капліца-надмагілле Жукоўскіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як надмагілле Жукоўскіх. Помнік архітэктуры мадэрну і архаікі[1] (неаегіпецкі стыль ). У склепе быў пахаваны маршалак шляхты Рагачоўскага павета Аляксандр Жукоўскі (1820—1915)[2] і, верагодна, ягоная жонка Клацільда з Цеханавецкіх (шыльда не захавалася). АрхітэктураВырашана сенню на 4 егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі крылатымі дыскамі і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia