Смалёўка ляскаўка
Смалёўка ляскаўка[1] (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). НазваПершапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай Behen vulgaris. Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы Flora von Nord- und Mittel-Deutschland . Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:
Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўка[3], калетнік, ландыш белы, луснец[4], звончык[5][6], заячча капуста, заеччы мак, скрыпушка[7]. РаспаўсюджаннеРасліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў. Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў. Біялагічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік. Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі. ВыкарыстаннеПарасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у Ла-Манчы — для запраўкі т. зв. «удовага гаспача » (gazpacho viudo). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia