Уварванне ў Джэнін (ліпень 2023)
3 ліпеня 2023 года ізраільскія вайскоўцы ў рамках аперацыі «Дом і сад» пачалі штурм лагера бежанцаў у акупаваным Ізраілем палесцінскім горадзе Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан[2]. ЛагерЛагер бежанцаў у Джэніне быў заснаваны ў 1953 годзе. Тут пасяліліся палесцінцы, якія вымушана пакінулі свае дамы падчас першай араба-ізраільскай вайны. У агульнай складанасці напярэдадні падзей у лагеры пражывала 18 000 чалавек. Яго жыхары пакутавалі ад высокага ўзроўню беднасці і беспрацоўя і сутыкаліся з прыгнётам з боку ізраільскіх уладаў[3][4]. З моманту чарговай эскалацыі ізраільска-палесцінскага канфлікту вясной 2022 года лагер Джэнін стаў цэнтрам напружанасці. Гэтае месца гістарычна было апорай для ўзброенага супраціву, асабліва падчас Другой Інтыфады. У 2023 годзе лагер бежанцаў неаднаразова станавіўся мішэнню ізраільскіх вайскоўцаў, так як яны меркавалі, што тут знаходзіцца прытулак для баевікоў, адказных за напады ўнутры Ізраіля[5]. НападАперацыя пачалася з удараў беспілотнікаў у час ночы. Пасля у лагер прыйшлі вайскоўцы, якія заставаліся тут да поўдня. Неадкладна ў Джэніне пачаліся баі. Вайскоўцы перакрылі дарогі, захапілі дамы і пабудовы, выставілі снайпераў на дахі[1][6]. На фоне сутыкненняў 3000 чалавек беглі з лагера[3][7]. Тым часам ізраільская армія заявіла, што выявіла тры аб’екты па вытворчасці зброі і канфіскавала тайнікі са зброяй і сотні выбуховых рэчываў[1]. У ходзе падзей загінула 13 палесцінцаў[8], сярод якіх 4 былі заяўлены як баевікі «Ісламскага джыхаду», і адзін як баявік ХАМАС[9]. У ліку ахвяр аперацыі Нур ад-Дзін Хусам Маршуд (16 гадоў), Мустафа Эмад Касем (16 гадоў), Мадждзі Юніс Арараві (17 гадоў), Алі Хані аль-Гул (17 гадоў), Хусам Махамад Абу-Дайба (18 гадоў), Аус Хані Ханун (19 гадоў), Саміх Фарыс Абу Алуфа (20 гадоў), Ахмад Махамад Амер (21 год), Адаі Ібрагім Хамайсех (22 гады), Махамад Муханад аш-Шамі (23 гады). Ізраільскія войскі страцілі аднаго чалавека забітым, якім стаў сяржант Давід Іегуда Іцхак (23 года) з падраздзялення «Ягоз»[8]. РэакцыяНабіл Абу Рудэйнех, прэс-сакратар прэзідэнта Палесціны, заявіў, што палесцінскі народ не адступіць «перад тварам гэтай жорсткай агрэсіі». Лін Гасцінгс, каардынатар гуманітарнай дапамогі ААН у палесцінскіх раёнах, выказала ў Twitter сваю занепакоенасць ізраільскай ваеннай аперацыяй, так як падчас падзей ВПС Ізраіля атакавалі густанаселены лагер бежанцаў. Іарданія, Егіпет, ААЭ, Хезбала і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзілі ізраільскую аперацыю[1]. НаступствыЗ 4 па 6 ліпеня адбыўся шэраг нападаў і інцыдэнтаў, арганізаваных палесцінамі ў адказ за атаку на Джэнін[10][11]. У выніку адной з такіх акцый забіты ізраільскі салдат[12][13]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia