Уільям Крыстафер Хэндзі

Уільям Крыстафер Хэндзі
англ.: W. C. Handy
англ.: William C. Handy
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: William Christopher Handy
Дата нараджэння 16 лістапада 1873(1873-11-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1958(1958-03-28)[1][2][…] (84 гады) ці 29 сакавіка 1958(1958-03-29)[3] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна ЗША
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыкант
Гады актыўнасці з 1893
Інструменты карнет, труба, піяніна
Жанры блюз, джаз
Калектывы Mahara’s Minstrels, The Lauzetta Quartet, Bessemer Brass Band
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Крыстафер Хэндзі (анг. William Christopher Handy; 16 лістапада 1873, Фларэнцыя, штат Алабама, ЗША - 28 сакавіка 1958, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кампазітар, аўтар песень у стылі блюз, трубач, карнетыст і аранжыроўшчык. Яго роля ў гісторыі музыкі шматлікімі крытыкамі адзначана мянушкай «бацька блюзу» (англ.: Father of the Blues).

Біяграфія

Уільям Хэндзі нарадзіўся 16 лістапада 1873 года ў горадзе Фларэнцыя, штат Алабама, ЗША ў сям'і прапаведніка. У дзяцінстве і юнацтве ён атрымаў досыць добрую адукацыю, скончыўшы агульнаадукацыйную школу і Кентукійскі музычны каледж. Пасля каледжа Уільям нядоўгі час працаваў настаўнікам, змяніў мноства прафесій, пакуль не заняўся музычнай кар'ерай. У 1893 годзе Хэндзі арганізаваў скрыпічны аркестр «The Lauzetta Quartet», з якім выступаў на Сусветнай кірмашы ў Чыкага. У 1895 годзе ён пачаў граць у аркестры «Bessemer Brass Band», а праз год стаў кіраўніком танцавальнага аркестра «Mahara's Minstrels», які гастраляваў па паўднёвых штатах ЗША і Кубе.

Зноскі

  1. W.C. Handy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. W. C. Handy // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 2 ліпеня 2024.
  5. Southern E. Biographical Dictionary of Afro-American and African MusiciansGreenwood Publishing Group, 1982.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya