Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь
Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў — адзін з факультэтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. ГісторыяФакультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў створаны як структурнае падраздзяленне Мінскай вышэйшай школы МУС СССР 20 лютага 1986 года. У 1986—1999 гады факультэт забяспечваў першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. З 2000 года асноўнай задачай факультэта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кіруючых кадраў органаў унутраных спраў. Факультэт таксама выконвае функцыі галаўнога падраздзялення ведамаснай падсістэмы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Аддзяленне завочнага навучання было створана ў жніўні 2017 года з прычыны рэарганізацыі факультэта завочнага навучання[1]. Кафедры
Начальнікі
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia