Шчыльнасць у градусах APIШчыльнасць у градусах API - адзінка вымярэння шчыльнасці нафты, распрацаваная Амерыканскім інстытутам нафты. Вымярэнні ў градусах API дазваляюць вызначыць адносную шчыльнасць нафты ў адносінах да шчыльнасці вады пры той жа тэмпературы. Па вызначэнні, адносная шчыльнасць складае шчыльнасць рэчыва, падзеленую на шчыльнасць вады (Шчыльнасць вады складае 1000 кг/м3). Так калі шчыльнасць ў градусах API больш за 10, то нафта лягчэй і плавае на паверхні вады, а калі менш 10, то тоне. Шчыльнасць у градусах API і адносная шчыльнасць пры базавай тэмпературы 60 °F (15,6 °C) звязаныя выразным арыфметычным ураўненнем і могуць быць лёгка пераўтвораны адна ў адну. Гісторыя стварэнняНацыянальны інстытут стандартаў і тэхналогій (ЗША) у 1916 прыняў шкалу Баме ў якасці стандарту для вымярэння ўдзельнай вагі вадкасцяў больш лёгкіх, чым вада. Далейшыя даследаванні Акадэміі Навук ЗША паказалі, што хібнасці вымярэнняў пры выкарыстанні гэтай шкалы значныя, што прыводзіць да істотных памылак і недакладнасці разлікаў (у тым ліку з-за градуіроўкі арэометраз, вырабленых у ЗША) і ў 1921 годзе Амерыканскі інстытут нафты распрацаваў падыход да вымярэння шчыльнасці у градуcах API, які выкарыстоўваецца і ў наш час. Формулы API
Шчыльнасць у градусах API з адноснай шчыльнасці можна разлічыць па наступнай формуле: У сваю чаргу адносную шчыльнасць можна разлічыць са шчыльнасці у градусах API: Пры гэтым, шчыльнасць нафты ў кг/м³, пры той жа тэмпературы, атрымліваецца шляхам памнажэння яе адноснай шчыльнасці на 1000 кг/м³. Для цяжкай нафты з адноснай шчыльнасцю 1.0 (гэта значыць з той жа шчыльнасцю, што і вада) шчыльнасць ў градусах API складзе: Выкарыстанне шчыльнасці у градусах API для пераводу з тон у барэліШчыльнасць ў градусах API можна выкарыстоўваць для разліку колькасці барэляў у метрычнай тоне сырой нафты: Так напрыклад, тона Заходне-тэхаскай сярэдняй нафты (англ.: West Texas Intermediate - WTI) (39.6 °API) будзе змяшчаць каля 7.6 барэляў. Вымярэнне шчыльнасці у градусах APIДля атрымання шчыльнасці ў градусах API неабходна вымераць шчыльнасць нафты арэометрам (у ЗША па методыцы вымярэнняў ASTM D1298) і тэмпературу нафты. Для ўліку змены шчыльнасці нафты пры розных тэмпературах прымяняюцца табліцы, распрацаваныя Амерыканскім інстытутам нафты для нафты і розных нафтапрадуктаў і выкладзеныя ў стандарце ASTM D1250. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia