Юшковы Груд
Юшковы Груд[2] (польск.: Juszkowy Gród) — вёска у Польшчы ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Сядзіба салецтва Юшковы Груд, у якое ўваходзяць Юшковы Груд, Баршчэва і Юльянка. Насельніцтва 124 чал. (на 2011). Праз вёску праходзяць аўтамабільныя ваяводскія дарогі № 686 і 687. ГісторыяУ канцы XVIII стагоддзя вёска знаходзілася ў Ялоўскім старостве Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства[3]. З канца 1918 года вёска ў складзе адноўленай Польшчы. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшла ў Беластоцкую вобласць. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Крынкаўскі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да сацыялістычнай Польшчы. У 1940—1945 гадах цэнтр Юшкаўскага сельсавета Крынкаўскага раёна. У 1954–1972 гадах вёска належала і была сядзібай грамады Юшковы Груд. У 1975–1998 гадах вёска адміністрацыйна адносілася да Беластоцкага ваяводства. РэлігіяЮшковы Груд — сядзіба праваслаўнай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вернікі рымска-каталіцкай царквы належаць да парафіі Божага Провіду ў Міхалове. Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia