Ян Збажына
Ян Збажына, сапраўднае імя Іван Мікалаевіч Савіцкі (31 сакавіка 1964, Баранавічы — 10 лютага 2011[1], Брэст) — беларускі паэт і празаік, грамадскі дзеяч. Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ. Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004)[2], зборніка паэзіі (бібліятэчка часопіса «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006)[3][4], літаратурным альманаху «Святліца» (2000[5], 2006[6]; Баранавічы), два вершы — «Гербарый» і «Начныя матылі» — у альманаху «Жырандоля» (2009; Брэст)[7]. Як згадвае Алесь Аркуш:
Захаваліся відэазапісы с удзелам паэта[8], у тым ліку інтэрв’ю тэлекампаніі «IntexTV»[9]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia