Ёсеф Зубаты
Ёсеф Зу́баты (чэшск.: Josef Zubatý; 20 красавіка 1855, Прага — 21 сакавіка 1931, Прага) — чэшскі мовазнавец. БіяграфіяЗ 1891 года прафесар Карлава ўніверсітэта. З 1904 года акадэмік Чэшскай акадэміі навук. У 1911—1916 гадах генеральны сакратар Каралеўскага чэшскага таварыства навук. З 1928 года прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук. Навуковая дзейнасцьБуйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях старажытнай — індыйскай фанетыкі і граматыкі, індыйскай літаратуры; пераклаў на чэшскую мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навуковым вывучэннем індаеўрапейскіх моў — класічных, балтыйскіх і славянскіх («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 1910—1922 гадах апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т.л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia