Іаан Малала

Іаан Малала
Дата нараджэння каля 491[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 578[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык

Іаа́н Мала́ла (грэч. Ἰωάννης Μαλάλας; каля 491 — 574/578) — візантыйскі гісторык 6 ст. Малала — старажытнагрэчасая транслітарацыя сірыйскага слова «прамоўца», «рытар».

Аўтар «Хранаграфіі» (Χρονογραφία, 18 кніг), якая пачынаецца з легендарнай гісторыі егіпцян і даведзена да 563 г. Змяшчае шмат паэтычнага матэрыялу з усходняй грэчаскай міфалогіі, з апавяданняў пра Траянскую вайну і Аляксандра Македонскага. «Хроніка» выкарыстоўвалася рускімі летапісцамі і была перакладзена на старажытнарускую мову.

Славянскі пераклад мае ўстаўкі: апакрыфічныя запаветы 12 патрыярхаў і «Слова Афанасія Александрыйскага пра Мелхіседэка» (Мелхіседэка).

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 22 лютага 2022.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118940295 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 лютага 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya