Старажытнаруская мова
Тэрмін агульная ўсходнеславянская мова, старажытнаруская мова або праруская мова ужываецца ў двух значэннях:
ПротамоваУ некаторых крыніцах так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў, якая нібыта існавала перад часам іх шырэйшага рассялення і ўяўнага распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў 13—14 ст. Сінонім гэтага тэрміну — усходнеславянская протамова[крыніца?]. Мэтазгоднасць увядзення такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытанне з пач. 20 ст., напр., праф. О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, «вялікадзяржаўную», а не навуковую матывацыю стварэння беларускімі мовазнаўцамі перыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазней — Я. Станкевічам. Пісьмовая мова![]() З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славян з моманту ўзнікнення (11 ст.) да распаду (14 ст.), часам і да 17 ст. Традыцыйна, у азначэнні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасцей вялікарускай, украінскай і беларускай моў прыпісваюцца да 14 ст., і асабліва да 15 ст. Сінонім гэтага азначэння — тэрмін агульнаўсходнеславянская мова, прапанаваны М. І. Талстым[2]. Тэрміны «старажытнаруская мова» і «стараруская мова» былі фактычна аб’яднаныя ў працы расійскіх мовазнаўцаў: «Словарь русского языка 11—17 вв.» пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава. Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам. КрытыкаПастулат існавання такой мовы традыцыйны для мовазнаўства, асабліва расійскага і позне-савецкага[3]. Тэрмін «агульная ўсходнеславянская» дзеля пазбягання неадназначнасцей быў прапанаваны М. І. Талстым.[4] Некаторыя аўтары, асабліва ў расійскай і пазнейшай савецкай навуковых школах, распаўсюджвалі канцэпцыю агульнай усходнеславянскай мовы на ўзровень гутарковай мовы, агульнай для ўсіх усходніх славян, якая аформілася каля 8—9 ст.[5] і працягвала існаваць як дастаткова аднародная з’ява найпазней да 13 ст.[6] Апроч таго, тэрміны «старажытнаруская мова» (руск.: древнерусский язык; як сінонім агульнай усходнеславянскай) і «стараруская мова» (руск.: старорусский язык; як вынік распаду агульнай усходнеславянскай), былі практычна злітыя разам савецкімі і расійскімі навукоўцамі пасля выдання акадэмічнага «Слоўніка рускай мовы 11—17 ст.» (руск.: «Словарь русского языка 11—17 вв.»; пад рэд. С. Г. Бархударава)[4]. Іншыя аўтары[7], падтрымліваючы канцэпцыю агульнай усходнеславянскай мовы ў перыяд да 14 ст., уводзяць канцэпцыю яе распаду ў 14 ст. не на тры, а на дзве літаратурныя мовы, «русінскую» (Ruthenian) і «старарускую» (Old Russian), а гутарковыя мовы на беларускіх і украінскіх землях лічаць некансалідаваным мноствам дыялектаў да канца 18 — 19 ст. Таксама існуе школа думкі, якая адкідае канцэпцыю існавання гутарковай агульнай усходнеславянскай мовы, і, як вынік, канцэпцыю агульнай літаратурнай мовы[8]. Тут, пры разглядзе канцэпцый прота-моў заходніх, усходніх і паўднёвых славян, сцвярджаецца, што «…няма навуковай патрэбы ва ўвядзенні такой канцэпцыі»[9], а гутарковы варыянт беларускай мовы ў Сярэднявеччы разглядаецца як выведзены беспасярэдна са славянскіх племянных дыялектаў, утвораных пасля распаду протаславянскай мовы. Такія аўтары адзначаюць, што фанетычныя і марфалагічныя адметнасці, агульныя для ўсходнеславянскіх моў, і якіх няма ў іншых славянскіх мовах, занадта малалікія, і нават могуць паходзіць адразу з протаславянскай мовы. Таксама адзначаецца, што сучасная беларуская мова ўтрымлівае шмат протаславянскіх рыс, якіх няма ў рускай і ўкраінскай мовах[10]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia