Іаганес Ганс Даніэль Енсен
Іаганес Ганс Даніэль Енсен (ням.: Johannes Hans Daniel Jensen; 25 чэрвеня 1907, Гамбург, Германія — 11 лютага 1973, Гайдэльберг) — нямецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1963 годзе разам з Марыяй Гёперт-Маер, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра». Другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер. БіяграфіяСкончыў Гамбургскі ўніверсітэт (1932), дзе і працаваў у 1937-1941 гадах. З 1941 года прафесар Гановерскага тэхналагічнага інстытута, з 1949 года - Гайдэльбергскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па ядзернай фізіцы і фізіцы цвёрдага цела. Даследаваў узаемадзеянні іонаў у крышталях, атрымаў залежнасць поўнай энергіі крышталя ад міжатамнай адлегласці. Увёў паняцце спін-арбітальнай сувязі і распрацаваў абалонкавую мадэль атамнага ядра (1950). Член Гайдэльбергскай АН (1949). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia