Сін’ітыра Таманага
Сін’іты́ра Тамана́га (яп.: 朝永 振一郎; 31 сакавіка 1906, Кіёта, Японія — 8 ліпеня 1979) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член Японскай АН (1951). Замежны член АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам. БіяграфіяСкончыў Кіёцкі ўніверсітэт (1929). З 1932 года ў Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 гадах яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 гадах дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі. Навуковы ўкладНавуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў. Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі. Узнагароды
Публікацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia