Ібрагім I
Ібрагім I (асман. ابراهيم اول, 5 лістапада 1615—12 жніўня 1648) — васемнаццаты султан Асманскай імперыі, уладарыў у 1640—1648 гадах. Увайшоў у гісторыю пад мянушкай «вар’ят». Прадстаўнік дынастыі Асманаў, сын султана Ахмеда I. БіяграфіяЁн вырас у вечным страху быць забітым сваімі братамі. Уступіў на трон у лютым 1640. Не быў здольным кіраўніком. Яго вялікі візір Кара Мустафа праводзіў рэформы ў фінансавай і падатковай палітыцы, і тым самым даводзіў прыток фінансавых рэсурсаў для раскошнага жыцця Ібрагіма. Султанскі гарэм налічваў 280 наложніц[крыніца?]. Пры яго праўленні высокія пасады атрымоўвалі некампетэнтныя людзі, ад якіх султан атрымліваў грошы і падарункі. Такія паводзіны прывялі да вялікага незадавальнення насельніцтва, духавенства і янычар, якія паўсталі супраць яго. Султан Ібрагім быў скінуты і забіты ў 1648. Крыніцы
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia