Махмуд I
Махму́д I (асм. محمود اول — Mahmûd-u evvel, турэцк.: Birinci Mahmut; 2 жніўня 1696 — 13 снежня 1754) — султан Асманскай імперыі з 2 кастрычніка 1730 года. Сын султана Мустафы II і Саліхі Султан. Прыйшоў да ўлады ў выніку паўстання Патрона Халіла. Напачатку яго кіравання фактычная ўлада ў Канстанцінопалі належала лідарам паўстанцаў. 15 лістапада 1731 года Патрона Халіл быў забіты па загадзе Махмуда I. Паўстанне яго прыхільнікаў было жорстка падушана. Падчас кіравання Махмуда I прадпрымаліся спробы мадэрнізаваць асманскую армію па еўрапейскіх узорах пад кіраўніцтвам графа дэ Баневаля, француза, які прыняў іслам. З-за супраціўлення янычар гэтыя спробы завяршыліся няўдачай. У 1731—1735 і 1741—1746 гадах працягваліся войны з Іранам, у цэлым няўдалыя для асманцаў, якія страцілі тэрыторыі, заваяваныя ў 1720-х. Заключаны ў 1746 годзе мірны дагавор замацаваў межы, усталяваныя яшчэ па Каср-і-Шырынскаму дагавору 1639 года. У 1736—1739 гадах Асманская імперыя вяла вайну з Расіяй і Аўстрыяй. Аўстрыйскія войскі пацярпелі шэраг паражэнняў, у выніку асманы вярнулі Паўночную Сербію з Бялградам і Малую Валахію, страчаныя ў 1718 годзе, па Бялградскаму дагавору 1739 года з Расіяй ёй быў саступлены Азоў. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia