Мурад I
Мура́д I, таксама Мурад Богападобны (1326 — 15 чэрвеня 1389) — трэці бей Асманскага бейліка (з 1362), першы султан Асманскай імперыі (1383—1389). Сын Архана І і Нілюфер-хатун . БіяграфіяПрыйшоў да ўлады пасля смерці бацькі. У 1362 годзе захапіў горад Адрыянопаль (Эдырнэ), у які ў 1365 годзе перанёс сваю сталіцу. У 1371 годзе разбіў войска аб’яднанай хрысціянскай кааліцыі ў бітве на Марыцы . У 1383 годзе прыняў тытул султана. Праводзіў палітыку, накіраваную на ўмацаванне цэнтральнай улады. Лічыцца заснавальнікам інстытутаў дывана , кадзіяскераў (вышэйшых суддзяў) і сістэмы цімараў , а таксама корпуса янычар і сістэмы дзеўшырме . Падзяліў свае ўладанні на дзве правінцыі — Анатолю (Малая Азія) і Румелію (Балканы). * цёмна-чырвоны — пачатак уладарання * чырвоны — канец уладарання * ружовы — васальныя дзяржавы У 1385 годзе захапіў Сафію, у 1386 годзе — Ніш і далучыў да імперыі большасць балгарскіх зямель. У 1386 годзе (па іншых звестках, у 1387 або 1388) пацярпеў паражэнне ад сербаў у бітве пры Плочныку . Паводле легенды, забіты сербскім шляхцічам Мілашам Обілічам, які прабраўся падчас Косаўскай бітвы 1389 года ў шацёр Мурада. Пераемнікам стальца стаў яго сын Баязід I[4]. Гл. таксамаКрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia