Іван Іванавіч Вашкевіч
Іван Іванавіч Вашкевіч (нар. 1 кастрычніка 1937, в. Ганалес, Мінскі раён — 6 чэрвеня 2011, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны дзеяч. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1991). БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1964 годзе. З 1964 года акцёр Беларускага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, з 1969 года загадчык аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, на партыйнай рабоце ў Віцебску і Мінску. У 1982—1997 гадах дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы[1]. Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года. З 2006 года ўзначальваў Літаратурны музей Петруся Броўкі. Выкананне службовых абавязкаў спалучаў з работай у якасці старшыні аўтарскага савета Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і члена Праўлення Рэспубліканскай арганізацыі «Веды». Старшыня Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў з 2001 года[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia