Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Віцебск
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 210005, Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Леніна, 32
Старшыня Аляксей Міхайлавіч Героеў
Сайт vitebsk.gov.by

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Віцебска Віцебскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Віцебскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Віцебскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Віцебска, у будынку (арх. Аляксандр Бельскі) па вуліцы Леніна, 32.

Структура

  • Упраўленне эканомікі;
  • Упраўленне гандлю і паслуг;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Фінансавае ўпраўленне;
  • Аддзел па адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва;
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;

Старшыні

Крыніцы

Спасылкі

  • vitebsk.gov.by — афіцыйны сайт Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya