Іван Іванавіч Грыгаровіч
Іван Іванавіч Грыгаровіч (1792, Прапойск, Расійская імперыя — 1852) — археолаг, гісторык[2], археограф, святар, збіральнік рукапісаў па гісторыі Беларусі. Належаў да «старабеларускага» гістарычнага напрамку[3]. Бацька расійскага гісторыка і бібліёграфа Мікалая Іванавіча Грыгаровіча. БіяграфіяНарадзіўся ў 1792 годзе ў горадзе Прапойск Магілёўскай губерні (цяпер — горад Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі)[4]. У 1811 годзе скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1811—1815 гадах выкладаў у Магілёўскім духоўным вучылішчы. У 1819 годзе І. І. Грыгаровіч са ступенню кандыдата скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію[2][5], затым знаходзіўся на пасадзе рэктара вучылішчаў у Віцебску і Гомелі, пазней — служыў прыдворным протаіерэем. З 1837 года быў сябрам археаграфічнай камісіі, у складзе якой выдаў першы беларускі археаграфічнай сход крыніц — «Беларускі архіў старажытных грамат» (ч.1, Масква 1824; ч.2-я знойдзена ў рукапісным стане ў 1958 годзе). Асноўная праца, выдадзеная І. І. Грыгаровічам па беларускай гісторыі і археаграфіі — 5-томныя «Акты, относящиеся к истории Западной России…» ( СПб, 1843-53), у якіх сабраны ўнікальныя дакументы па гісторыі Беларусі, Літвы і Украіны XIV—XVII стагоддзяў[2]. Быў таксама аўтарам духоўнай літаратуры, напісаў «Исторические сведения о жизни Святого Митрофания» (СПб, 1832). Праца
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia