Іван Іосіфавіч Дружалоўскі
Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (8 кастрычніка 1905, Вільня — 2 мая 1990, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, Міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936). БіяграфіяНарадзіўся 8 кастрычніка 1905 года у Вільні ў сям’і рабочага. Працоўную біяграфію пачаў у 1919 годзе экспедытарам на чыгунцы ў Гомелі, працаваў слесарам, старшынёй прафкама, інспектарам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў сістэме чыгункі. У 1931 годзе прызначаны дырэктарам Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які быў створаны ў 1930 годзе. Пасля скасавання шэрагу невялікіх інстытутаў у 1934 годзе быў прызначаны рэктарам (ва ўзросце 29 гадоў) адроджанага Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1936 годзе стаў дырэктарам кінафабрыкі «Беларусь» у Ленінградзе. З 1940 па 1953 гады займаў пасаду намесніка наркама мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, працаваў у тарфяной прамысловасці. У гады Вялікай айчыннай вайны працаваў у штабе партызанскага руху. У пасляваенны час працаваў намеснікам, першым намеснікам міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (1953—1957), начальнікам упраўлення тарфяной прамысловасці (1957—1965) Саўнаргаса БССР, Міністрам тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970). У 1970 годзе пайшоў на пенсію. Абіраўся членам рэвізійнай камісіі ЦК КПБ. Памёр 2 мая 1990 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Знак Пашаны (1944), медалямі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia