Сяргей Юр’евіч Лысоў

Сяргей Юр’евіч Лысоў
Нараджэнне 1886
Смерць 1934
Партыя
Месца працы

Сяргей Юр’евіч Лысоў (1886, Калужская губерня1934) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, арганізатар адукацыі.

Біяграфія

У 1917—1920 гадах працаваў у Калужскай губерні губернскім прадкамісарам.

У 1920—1923 гадах — выкладчык Калужскай губернскай савецкай партыйнай школы, настаўніцкіх курсаў.

З 1923 года сакратар — Віцебскага губернскага выканаўчага камітэта. У 1924 годзе — загадчык Віцебскай губернскай савецкай партыйнай школы.

Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР: у 1924 годзе — загадчык галоўным палітыка-асветным камітэтам, у 1927—1931 і 1932—1933 гадах — інспектар вышэйшых навучальных устаноў.

У 1925—1927 гадах — старшыня праўлення Беларускага цэнтральнага саюза сельскагаспадарчых і саматужна-прамысловых кааператываў.

У 1931—1932 гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага механіка-машынабудаўнічага інстытута ў Гомелі.

У 1933 годзе — дырэктар Беларускага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута.

Адукацыя: сярэдняя тэхнічная.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя рэвалюцыйнага руху; палітыка-асветніцкая і культурная праца ў вёсцы; арганізацыя кааператыўнага руху; ліквідацыя непісьменнасці і падвышэнне узроўню адукацыі сталых і моладзі; арганізацыя адукацыі і найвысокай тэхнічнай школы ў Беларусі.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya