Міхаіл Васілевіч Дарашэвіч
Міхаі́л Васі́левіч Дарашэ́віч (19 (6) лістапада 1900, Орша — 28 студзеня 1968) — беларускі савецкі вучоны-геадэзіст і дзеяч народнай адукацыі. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954), прафесар (1961). Член КПСС з 1946 года. БіяграфіяЗ сям’і служачых. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў Беларускую сельгасакадэмію (1927). У 1928—1929 гадах працаваў у Наркамаце земляробства БССР. З 1930 года на навукова-педагагічнай рабоце ў ВНУ і НДІ Беларусі. Загадчык кафедры геадэзіі (1933—1941, 1945—1959), дырэктар (1947—1959) Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1959—1968 гадах міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Член ЦК КПБ у 1954—1961 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета ў 1955—1962 гадах. Узнагароджаны Ордэнам Леніна, 3 ордэнамі, медалямі. Навуковыя інтарэсыАўтар навукова-метадычных прац па розных відах геадэзічных здымак, камеральнай апрацоўцы палявых матэрыялаў, выяўленні і вывучэнні тарфяных радовішчаў Беларусі. Ушанаванне памяціЯго імем названа адна з вуліц Мінска. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia