Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
Валянцін Дзмітрыевіч Ткачо́ў[2] (19 лютага 1939, Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1961 годзе. Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах[2]. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках[2]. УзнагародыЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia