Іван Аляксандравіч Кірэйчык
Іван Аляксандравіч Кірэйчык (19 сакавіка 1935, в. Гута, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 лютага 1996) — беларускі пісьменнік, паэт, журналіст. БіяграфіяСкончыў Гуцянскую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце ВМФ СССР. З 1958 года літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ. З 1963 года ўласны карэспандэнт Беларускага радыё і газеты «Чырвоная змена», працаваў у газеце «Гомельская праўда», на абласной студыі тэлебачання. ТворчасцьЛітаратурную творчасць пачаў падчас службы ў арміі. Вершы, апавяданні і нарысы І. Кірэйчыка прасякнуты публіцыстычным, грамадзянскім пафасам, шчырасцю пачуццяў, дабрынёй, трывогай за родную зямлю. Дэбютаваў вершамі ў газеце «Страж Балтыкі», а таксама ў калектыўным зборніку «Песня, рождённая морем». Аўтар кніг паэзіі «Аснова»[1] (1977), «З маіх крыніц»[2] (1994). Найбольш плённа і ярка ўвасобіўся яго талент у публіцыстыцы. Цікавыя зместам, жывыя па форме нарысы і апавяданні склалі кнігі «Багацце душы — людзям», «Пялёсткавы бераг», «Каласам хіліцца долу», «Калінавая квецень». Многія празаічныя творы І. Кірэйчыка змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Вернутае шчасце», «Люблю будзённы дзень». У літаратурным запісе І. Кірэйчыка выйшлі кнігі партызанаў Р. Лазабеева «Лясныя пабрацімы» і М. Качана «Апалены ранак». ПамяцьУ сакавіку 2010 года ў вёсцы Гута на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім жыў Іван Аляксандравіч Кірэйчык усталяваны памятны знак Архівавана 19 верасня 2017.. На сайце ўстановы культуры «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» прадстаўлена фотавыстаўка «Іван Кірэйчык — паэт, пісьменнік, журналіст»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia