Іван Антонавіч Віткоўскі
Іван Антонавіч Віткоўскі (20 красавіка (2 мая) 1888, в. Чэрчыцы, Аршанскі павет, цяпер Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 27 снежня 1937, Менск, НКУС) — беларускі гісторык[1][2]. БіяграфіяУ 1912 годзе скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю, 2 курсы Петраградскай духоўнай акадэміі (1914). З канца 1916 года вікарый у Мазыры[1]. Пазбаўлены духоўнага сана ў 1918 годзе. Пераехаў у Растоў-на-Доне, дзе ў гімназіі выкладаў лацінскую мову, гісторыю і псіхалогію[1]. У 1919 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію; у 1920 паранены. У РКП(б) з 1920. У 1921 годзе вярнуўся на Віцебшчыну (тады ў складзе РСФСР), працаваў у савецкіх і партыйных органах у Оршы і Сянне, прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута[1]. ![]() З 1925 года ў Менску, выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, намеснік дырэктара, з 1932 года дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН[2]. Адначасова загадчык кафедры гісторыі МВПІ. Прафесар з 1932 года[1]. Арыштаваны 26 ліпеня 1933 года. Паводле пастановы пазасудовага органа ад 27 лютага 1934 накіраваны на 3 гады ў лагеры. Быў у Марыінску ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Баравічах Ленінградскай вобласці, працаваў рахункаводам і выкладаў лацінскую мову[1]. Зноў арыштаваны 22 лютага 1937 года па справе «Польскай вайсковай арганізацыі». Этапаваны ў Менск, дзе асуджаны і расстраляны[1]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе[1]. Навуковыя працыВывучаў паўстанне 1863—1864 гадоў, сувязі паміж рэвалюцыйнымі рухамі Беларусі, Польшчы, Расіі[1][2][3]:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia