Іван Арсеньевіч Карэнда
Іван Арсеньевіч Карэнда (нар. 17 верасня 1950, в. Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік-празаік і паэт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1996) і Саюза пісьменнікаў Расіі. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. БіяграфіяУ роднай вёсцы скончыў сямігодку, сярэднюю школу ў в. Морына Іўеўскага раёна. З 1967 па 1971 год вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у сярэдняй школе вёскі Ракавічы Шчучынскага раёна. У 1971—1972 гадах быў інструктарам, у 1972—1974 гадах — другім сакратаром Шчучынскага раённага камітэта камсамола. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК УЛКСМ у Маскве (1974—1976). Працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1974—1976). Затым у партыйных органах: у Маскоўскім райкаме КПБ г. Мінска, у Мінскім гаркаме КПБ, у ЦК КПБ (1977—1991). Пасля — у Дзяржаўным камітэце па друку (1991—1992), намеснікам міністра інфармацыі (1992—1994), намеснікам міністра культуры і друку (1994—1996), у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі (1996—2000, Масква). З 2001 года па 2003 год працаваў начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2003 года — на дыпламатычнай службе, працуе саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. ТворчасцьПершыя вершы публікаваліся ў Шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска» (1971), з 1975 года друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), паэтычнай кнігі для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001). У 2004 годзе выйшла кніга лірыкі «Апошняя малітва» на балгарскай мове. У перакладзе на рускую мову творы друкаваліся ў расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах, «Литературной газете». На вершы беларускія кампазітары І. Лучанок, В. Раінчык, Дз. Далгалёў, М. Сацура, А. Чыркун і іншыя напісалі больш за 30 песень. У 2011 годзе выйшла ў свет кніга прозы «Воплаўская госця», якая ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай — адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia