Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)

Нацыянальная літаратурная прэмія
Краіна  Беларусь
Тып літаратурная прэмія[d] і прэмія[d]
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі
Кім уручаецца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі РБ
Статус Уручаецца
Першае 2015
Сайт litpremia.by/be/

«Нацыянальная літаратурная прэмія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Свяце беларускага пісьменства.

Гісторыя. Апісанне

Папярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор года, лаўрэатам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыпломы[1].

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі[2].

Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспертнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў праводзіцца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства[2].

Першае ўзнагароджанне адбылося 6 верасня 2015 года ў Шчучыне падчас святкавання 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].

Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].

Пералік лаўрэатаў

2015

2016

2017

2018

  • Проза — Васiль Шырко, кніга «Я нязваны госць».
  • Паэзія — Казiмiр Камейша, зборнік вершаў «Высокі бераг».
  • Дзіцячая літаратура — Вольга Нiкольская, кніга "Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик».
  • Драматургія — Георгiй Марчук, зборнік п’ес «Святло вышыні. П’есы».
  • Крытыка і літаратуразнаўства — Іван Штэйнер, кніга «Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя».
  • Публіцыстыка — Зiнаiда Дудзюк, кнігп «Пара высокага сонца».
  • Дэбют — Юлiя Алейчанка, кніга «Пад чароўным шкельцам».[7]

2019

2020

2021

2022

2023

Зноскі

  1. а б Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. а б Яна Явіч. Адбор будзе строгі(недаступная спасылка). НББ (17 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 6 верасня 2015.
  3. Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне(недаступная спасылка). Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  4. Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  5. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.
  6. Победителей Национальной литературной премии 2016 года чествовали в Полоцке (руск.). БЕЛТА (3 верасня 2017). Праверана 3 верасня 2017.
  7. Названы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.)(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 2 верасня 2018.
  8. Названы лаўрэаты дзяржаўнай Нацыянальнай літаратурнай прэміі — сярод пераможцаў пісьменнік пад псеўданімам Алег Пушкін (бел.). Наша ніва (14 жніўня 2019). Праверана 2 верасня 2018.(недаступная спасылка)
  9. Сталі вядомымі імёны пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі (бел.)(недаступная спасылка). Звязда (5 верасня 2021). Праверана 5 верасня 2021.
  10. Сумленныя словы для гісторыі (бел.)(недаступная спасылка). Звязда (2 верасня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2024. Праверана 2 верасня 2024.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya