Іван Дзмітрыевіч Мішэнін
Іван Дзмітрыевіч Мішэ́нін[1] (28 студзеня (9 лютага) 1899 — 11 жніўня 1974) — урач, вучоны ў галіне тэрапіі, доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар (1964), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966), Заслужаны ўрач РСФСР (1945), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1964). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Марыупаль. У 1921 годзе скончыў медыцынскі факультэт Данскога ўніверсітэта і застаўся на ім спачатку ардынатарам, потым асістэнтам клінікі прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб. У 1921 годзе — урач-практыкант у Нальчыку, у 1921—1922 гадах — лабарант, загадчык аддзела Хіміка-бактэрыялагічнага інстытута ў горадзе Арджанікідзэ[2]. У 1925—1931 гадах загадчык туберкулёзнага дыспансера, У 1931 годзе выкладчык у медыцынскім тэхнікуме і загадчык курсамі медыцынскіх сясцёр, у 1931—1938 — старшы асістэнт Навукова-даследчага інстытута працы ў Растове-на-Доне[2]. Адначасова ў 1933—1935 гадах асістэнт у Інстытуце траўматалогіі і пералівання крыві[2]. У 1935—1938 гадах асістэнт кафедры фармакалогіі Растоўскага медыцынскага інстытута[2]. У 1938 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў зацверджаны ў званні дацэнта. У 1938—1945 гадах І. Д. Мішэнін на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай тэрапіі ў Дагестанскім медыцынскім інстытуце і адначасова ў 1938—1940 гадах загадчык кафедры фармакалогіі[2]. У 1941—1945 гадах кансультант, галоўны тэрапеўт аддзела эвакашпіталяў Наркамата аховы здароўя Дагестанскай АССР, у 1945—1946 гадах — загадчык тэрапеўтычнай службы гарадскога аддзела аховы здароўя, касультант паліклінікі ў Растове-на-Доне[2]. У 1946—1949 гадах І. Д. Мішэнін у Тэгеране на пасадах намесніка дырэктара па навуковай частцы, загадчыка тэрапеўтычным аддзяленнем бальніцы Савецкага Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца[2]. У 1949—1973 гадах І. Д. Мішэнін займаў пасаду загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. Памёр 11 жніўня 1974 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковыя працы па рэўматызме, гепатытах, каранарнай недастатковасці, патагенезе і лячэнні пнеўманіі, фізічных метадах дыягностыкі і інш. Укараніў у практыку спосаб лячэння інтэрстыцыяльных нефрытаў, рэфлекторны метад лячэння сардэчнай недастатковасці і падскурнай трансфузіі крыві[1]. Кіраваў падрыхтоўкай 3 доктарскіх і 50 кандыдацкіх дысертацый[2]. Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Сярод апублікаванага:
Быў старшынёй Рэспубліканскага і Мінскага гарадскога таварыстваў тэрапеўтаў, ганаровым членам праўлення Усесаюзнага таварыства тэрапеўтаў, старшынёй Рэспубліканскага кардыярэўматалагічнага камітэта, членам прэзідыума Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, членам вучонага савета Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук БССР, навукова-курортнай камісіі Беларускага рэспубліканскага савета па кіраванню курортамі прафсаюзаў[2]. У 1960—1970 гадах рэдактар часопіса «Здоровье»[2]. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia