Іван Емяльянавіч Каленікаў
Іван Емяльянавіч Каленікаў (1912—1969) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяІван Каленікаў нарадзіўся 12 лістапада 1912 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзесяці класаў працаваў кацельшчыкам на заводзе. У 1933 годзе Каленікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах, у верасні 1942 года быў цяжка паранены. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Іван Каленікаў быў намеснікам камандзіра 55-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га гвардзейскага танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі . Вызначыўся падчас вызвалення Кіева[1]. У перыяд з 4 па 7 лістапада Каленікаў кіраваў перадавым атрадам брыгады, які перарэзаў шашу Кіеў—Жытомір, з-за чаго нямецкія войскі страцілі шлях для адступлення. У тых баях атрад знішчыў каля 300 салдат і афіцэраў і ўзяў у палон яшчэ каля 500. Потым, калі брыгада дзейнічала ў нямецкім тыле, Каленікаў умела кіраваў яе падраздзяленнямі[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі маёр Іван Каленікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2]. У 1944 годзе Каленікаў скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў , пасля чаго працягнуў удзел у баях. Паля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Рызе, працаваў дыспетчарам на адным з заводаў. Памёр 14 жніўня 1969 года[1]. Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Ваенным крыжам Чэхаславакіі і шэрагам медалёў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia