Іван Мацвеевіч Старавойтаў
Іван Мацвеевіч Стараво́йтаў[1] (4 чэрвеня 1903 — 24 мая 2002) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1958), прафесар (1960), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1966). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Горкі Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні (зараз у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1924 годзе скончыў школу 2-й ступені ў Чэрыкаве. Быў накіраваны на вучобу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, медыцынскі факультэт якога скончыў у 1929 годзе і быў залічаны ўрачом-ардынатарам акушэрска-гінекалагічнай клінікі Мінскага медыцынскага інстытута. Потым працаваў ўрачом у сельскай бальніцы ў Лоеўскім раёне, галоўным урачом Лоеўскай раённай бальніцы. З 1937 года І. М. Старавойтаў на пасадзе асістэнта кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова намеснік галоўнага ўрача 1-й клінічнай бальніцы Мінска. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на працу ў Мінскі медыцынскі інстытут. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны І. М. Старавойтаў зноў на фронце. Быў цяжка паранены і пасля лячэння працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У сакавіку 1943 года па асабістай просьбе быў накіраваны на 2-і Украінскі фронт, працаваў хірургам, начальнікам эвакашпіталя. Дэмабілізаваўся ў жніўні 1945 года у званні маёр медыцынскай службы і вярнуўся ў Мінск, у Мінскі медыцынскі інстытут на кафедру акушэрства і гінекалогіі. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1950—1958 гадах — дацэнт кафедры, у 1958—1976 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1958—1960 гадах на пасадзе намесніка дырэктар інстытута па навуковай рабоце. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1976—1984 гадах — прафесар-кансультант кафедры акушэрства і гінекалогіі. Памёр 24 мая 2002 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2]. Навуковая і грамадская дзейнасцьНавуковая дзейнасць І. М. Старавайтава звязана з пытаннямі прафілактыкі пупочнага сепсісу ў нованароджаных, родаў пры папярочным размяшчэнні плода, прафілактыцы і лячэнні пасляродавых хвароб, арганізацыі акушэрска-гінекалагічнай дапамогі і інш. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, артыкулаў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі[3]. Пад яго кіраўніцтвам 3 доктарскія і больш за 30 кандыдацкіх дысертацый[3]. Арганізатар і ўдзельнік II з’езда акушэраў-гінеколагаў БССР у 1973 годзе[3]. У 1958—1976 гадах займаў пасаду старшыні Навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў БССР. Таксама быў старшынёй Вучонага медыцынскага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, членам прэзідыума Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, старшынёй рэспубліканскіх і членам усесаюзных праблемных камісій па пытаннях акушэрства і гінекалогіі[3]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Акушерство и гинекология», «Здравоохранение Белоруссии»[3]. Абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога, Мінскіх раённых Саветаў і Лоеўскага раённага Савета[3]. Сярод апублікаваных прац:
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia