Іван Мікалаевіч Мазнічка
Іван Мікалаевіч Мазнічка (19 верасня 1930, в. Грабаў, Івана-Франкоўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1990). БіяграфіяСкончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1975 года — галоўны архітэктар, намеснік дырэктара па архітэктуры, з 1985 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднаграмадзянпраекце. Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражываў у г. Гродна, пасля ў роднай вёсцы Грабаў. Творчасць![]() ![]() Асноўныя працы: мікрараёны № 1, 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1961—1970, у аўтарскім калектыве), Прынёманскі-1 (1970—1980), жылы дом з крамай «Спадарожнік» на Прывакзальнай плошчы (1963), навучальны корпус Дзяржаўнага ўніверсітэта (1964), адміністрацыйны корпус абласнога Упраўлення мясцовай прамысловасці (1973), жылыя дамы па вул. 60 гадоў Кастрычніка, Валковіча, у мікрараёне Фарты-1 (1975—1985), будынкі аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР (1975) і ДАІ УУС аблвыканкама (1976), крама «Дзіцячы свет» (1976) у Гродне, генпланы Ваўкавыска і Ашмянаў (1970-я гг.), добраўпарадкаванне плошчы Леніна, спартыўны корпус Райсельгастэхнікі ў Мастах (1980—1981). УзнагародыУзнагароджаны медалямі. У 1990 годзе прысвоена званне Заслужанага архітэктара БССР «За вялікія заслугі ў развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва»[1]. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia