Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў (Гродна)
Вуліца Савецкіх Пагранічнікаў — адна з галоўных магістралей у занёманскай частцы горада Гродна. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы, утворанай вуліцамі Новакастрычніцкай, Курбатава, Савецкіх Пагранічнікаў і Счаснага, да мяжы горада каля моста цераз раку Ласасянку. Пачала забудоўвацца ў 19 стагоддзі. Забудавана пераважна чатырох-пяціпавярховымі жылымі дамамі, а таксама сядзібнай забудовай. Пасля скрыжавання з вуліцай Паповіча забудоўваецца дзевяціпавярховымі жылымі дамамі, на першых паверхах размяшчаюцца грамадскія ўстановы. На вуліцы размешчаны цэнтральная гарадская бібліятэка, кінатэатр імя А. С. Пушкіна, абутковая фабрыка «Нёман», політэхнічны тэхнікум, 16-павярховая гасцініца «Гродна» у комплексе з кінатэатрам «Кастрычнік». На скрыжаванні з вуліцай Паповіча ў 2004 годзе ўсталяваны помнік савецкім памежнікам. На вуліцы ходзіць грамадскі транспарт: аўтобус, тралейбус. Літаратура
Славутасці
|
Portal di Ensiklopedia Dunia