Іван Паўлавіч Собалеў
Іва́н Па́ўлавіч Со́балеў (11 лістапада 1907 — 27 кастрычніка 1989) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Ганаровы грамадзянін Віцебска (13.10.1977)[1]. БіяграфіяІ. П. Собалеў нарадзіўся ў вёсцы Шапуры Віцебскага павета (зараз Віцебскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў сямігодку ў Сялютах[2]. Працаваў на інструментальным заводзе ў Віцебску. У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1931 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-інжынернае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1941 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года падпалкоўніку Собалеву І. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасля вайны І. П. Собалеў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую інжынерную школу. З 1955 года палкоўнік І. П. Собалеў у адстаўцы. Жыў і працаваў у Віцебску. Узнагароды
медалі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia