Іван Пракопавіч Клімянкоў
Іван Пракофьевіч Клімянкоў (5 студзеня 1947, в. Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў БССР з 1988 г. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і калгаснікаў. У 1965 г. скончыў 11 класаў Ліцвінаўскай сярэдняй школы імя П. Лепяшынскага. У 1965—1970 гг. вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёна, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Смілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёна. З 1971 г. пачаў выяжджаць на сезонныя работы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора, Комі АССР, г. Варкута (Расія), пасёлак Сангар Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласці). Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага аўтамабільнага завода, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касцюковіцкім сельгасбудзе. З 1988 г. — будаўнік калгаса «Перамога» Валожынскага раёна. З 1992 г. працаваў у выдавецтве згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia