Іван Піліпавіч Дзенісенка
Іван Піліпавіч Дзенісенка (1913, в. Норкі, цяпер в. Наркі Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці — 5 ліпеня 1943, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, публіцыст. БіяграфіяНарадзіўся ў 1913 годзе ў вёсцы Норкі ў беднай сялянскай сям’і. Закончыў у 1930 годзе школу ў Чэрыкаве, вучыўся ў Інстытуце замежных моў. У 1933 г. працаваў у чэрыкаўскай раённай газеце «Сацыялістычная перамога». У 1936—1937 гадах вучыўся на курсах журналістаў, затым вярнуўся на працу ў рэдакцыю. У гады Вялікай Айчыннай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Разам са сваёй часцю трапіў у акружэнне пад Крычавам, вярнуўся ў родную вёску, удзельнічаў у партызанскім руху, стварыў у Чэрыкаве антыфашысцкую арганізацыю[1]. 5 чэрвеня 1943 г. арыштаваны з групай падпольшчыкаў, праз месяц расстраляны па загадзе нямецкіх уладаў[1]. Месца пахавання невядомае. На будынку былой турмы ўсталяваная мемарыяльная дошка[1]. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1937 г. Вершы, нарысы, замалёўкі пісьменніка публікаваліся ў газетах «Советская Белоруссия», «Рабочий»[1]. Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia