Іван Рыгоравіч Паўлоўскі
Іван Рыгоравіч Паўлоўскі (5 ліпеня 1922, в. Латыгаль, Сенненскі павет, Віцебская губерня — 22 ліпеня 2007, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч. Міністр шляхоў зносін СССР (1977—1982). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Кемераўскай вобласці (1977—1984). Член ЦК КПСС (1981—1986). Кандыдат эканамічных навук (1969). БіяграфіяНарадзіўся 5 ліпеня 1922 года ў в. Латыгаль Сенненскага павета Віцебскай губерні. Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту (1941) працаваў на Свярдлоўскай чыгунцы, дзе прайшоў шлях ад дзяжурнага па станцыі да начальніка буйнога чыгуначнага вузла. У 1947—1972 гадах працаваў на Паўднёва-Усходняй, Паўднёва-Уральскай, Прыволжскай чыгунках начальнікам станцыі, першым намеснікам начальніка, начальнікам чыгункі. У 1972—1977 гадах — намеснік міністра — начальнік Галоўнага ўпраўлення руху, у 1977—1982 гадах — Міністр шляхоў зносін СССР. Быў адхілены ад працы пасля лістападаўскага пленума ЦК КПСС 1982 года, на якім Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны Юрый Андропаў, які раскрытыкаваў працу савецкага транспарту[2]. У 1982—1984 гадах — першы намеснік Пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце эканамічнай узаемадапамогі. З красавіка 1984 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. У пачатку 1990-х гадоў быў прызначаны членам Экспертнага савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Памёр 22 ліпеня 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках. Навуковая дзейнасцьАўтар кніг, прысвечаных развіццю чыгуначнага транспарту «Рэгіянальныя праблемы планавання адзінай транспартнай сеткі» (1970), «Праблемы і перспектывы развіцця транспарту» (1980), «Моя дарога» (2002)[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia