Іван Цярэнцьевіч Бурсаў
Іван Цярэнцьевіч Бу́рсаў (19 снежня 1927, Клімавічы, Магілёўская вобласць — 19 лістапада 2019, Масква) — беларускі і рускі паэт, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 19 снежня 1927 года ў Клімавічах. Працаваць пачаў у 1945 годзе счэпшчыкам вагонаў на Чалябінскім металургічным заводзе. У 1953—1957 гадах працаваў на Мінскім трактарным заводзе. У 1962 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. У 1962—1964 гадах працаваў рэдактарам аддзела прозы часопіса «Нёман». З 1965 года жыў у Маскве, працаваў у выдавецтве «Молодая гвардия»[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1964 года[2]. Памёр 19 лістапада 2019 года ў Маскве[2]. Пахаваны на Алабушаўскіх могілках Масквы[3]. ТворчасцьУ друку выступаў з 1953 года. Пісаў на рускай мове. У Маскве выдаў зборнікі вершаў «Близкие звезды» (1960), «Лобжанка-речка» (1967), «Горсть» (1970), «Праздник света» (1976), «Грамота лет» (1977), «Песочные часы» (1981), «Круг» (вершы, паэма, 1986); у Мінску выдаў «Косая сажень» (1964), «Среда» (1972), «Грамота лет» (1977), «Помня о любви» (1980), «Уста» (вершы, паэмы, 1984), «Колесо обозрения» (вершы, паэмы, 1988), «Шаги: антология белорусской поэзии» (2011). Для дзяцей выйшлі кніжкі прозы, вершаў і казак «Едет лес» (Минск, 1961), «Как Дед Мороз для зайчат построил мост» (Минск, 1963), «Как звери к зиме готовятся» (Минск, 1966), «Матрешкины сказки» (Минск, 1968), «Сказки с присказками» (Минск, 1968), «Веселые небылички» (Минск, 1970), «Ванька-Встанька» (1973), «Страна Голубого Солнца» (Минск, 1973), «Вы слыхали?» (Минск, 1975), «Сказки, полные чудес» (Минск, 1979), «Девяносто пять ежей» (Минск, 1982), «Слон купіў веласіпед» (Мінск, 1984), «Сорок сорок» (Минск, 1988), «Тры вязкі па тры казкі» (Мінск, 1999), «Лягушка с котомкой» (Минск, 1999), «Купальский клад» (Минск, 2012).[2] Перакладаў з беларускай і ўкраінскай моў на рускую. У яго перакладах асобнымі выданнямі выйшлі зборнікі паэзіі Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, У. Караткевіча, В. Зуёнка, А. Астрэйкі, Е. Лось, К. Цвіркі, Д. Бічэль-Загнетавай і інш[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia