Ігар Іванавіч Шклярэўскі
Ігар Іванавіч Шклярэўскі (25 чэрвеня 1938, Бялынічы, Магілёўская вобласць — 8 верасня 2021, Масква) — савецкі і расійскі паэт, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 25 чэрвеня 1938 гады ў сям’і настаўнікаў. Навучаўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, працаваў у рэспубліканскай дзіцячай газеце «Зорка», затым скончыў (1965) Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 года. Яшчэ ў час вучобы (1962) выпусціў у Мінску свой першы зборнік вершаў «Я іду!». Раней выданне падрыхтаванага да друку зборніка было спынена, набор рассыпаны, бо кніга была аб’яўлена «ідэйна заганнай». У выніку зборнік выйшаў з купюрамі. Ужо ў 1964 годзе ў Мінску выйшаў другі зборнік Шклярэўскага «Лодка», і, як папярэдняя кніга, атрымала добрыя водгукі. Талент паэта адзначыў Барыс Слуцкі, які прысвяціў выхаду зборніка артыкул «Лодка, якая плыве далёка». Пачынаючы з 1960-х гадоў Шклярэўскі блізка сябраваў сo Станіславам Куняевым, з якім пазней разышоўся з-за ультранацыянальных пазіцый, на якія Куняеў ўстаў у канцы 1970-х. Перакладаў са славянскіх моў. У 1979 апублікаваў пераклад «Слова пра паход Ігараў», высока ацэнены найбуйнейшым спецыялістам па старажытнарускай літаратуры Дзмітрыем Ліхачовым. Памёр 8 верасня 2021 года ў Маскве ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі. Па тэстаменту ад Ігара Шклярэўскага яго прах будзе развеяны над прылеглымі да Дняпра пагоркамі роднага Магілёва[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia