Ігар Анатолевіч Маршалаў
Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. 12 студзеня 1972, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі. Дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў (2013–2023), пасол Беларусі ў Зімбабвэ з 2023 года. Фігурант Чорнага спісу ЕС, спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін. БіяграфіяУ 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаў кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны». У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па горадзе Мазыры Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. Далей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка следчага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці. З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў . 20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ[1]. 12 жніўня 2024 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве[2]. Міжнародныя санкцыі2 снежня 2021 года Маршалаў быў даданы ў Чорны спіс Еўрасаюза[3]. 20 снежня Маршалава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[4]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[5][6]. 9 жніўня 2023 года Маршалаў быў ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia