Ігар Васілевіч Тапілін
Ігар Васілевіч Тапі́лін[1] (руск.: Игорь Васильевич Топилин; 22 ліпеня 1947, Краснадар, Расія — 5 лістапада 2022[крыніца?], Масква, Расія) — беларускі мастак-пастаноўшчык і жывапісец. БіяграфіяСкончыў у 1973 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ю. Піменава, І. Шпінеля. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. З 1973 года мастак-пастаноўшчык кінастудыі «Беларусьфільм», працуе таксама ў жывапісе[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Член Саюза кінематаграфістаў з 1983 года. Жыве ў горадзе Мінску[2]. Творчасць![]() Асноўныя фільмы: «Пра чырвоную шапачку» (1975), «Прышліце тэлеграму ў доўг » (1976), «П’едэстал»[2], «Чалавек, які браў інтэрв’ю»[1] (1986), «Маці ўрагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Маскоўская сувязь», «Супермозг», «Кааператыў „Паліт-бюро“ » (1996), «На чыгунцы», «Бабін Яр» (2001); жывапісныя палотны «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Трафарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф і Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынаю» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000)[1], «Горад», «Вячэра з маскай», «Бакал», «Тэатр», «Грамадзяне горада», «У парку»[2]. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Міністэрства культуры Расіі[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia